Заходнія авіякампаніі адкрылі продаж квіткоў у Мінск, але паляцець не ўдасца
У польскай авіякампаніі LOT журналістам Еўрарадыё паведамілі, што з кастрычніка "гатовыя выконваць" палёты ў Мінск. На сайце авіякампаніі можна набыць квіткі на кастрычнік. Зрэшты, таксама як і на сайтах Lufthansa, Air Baltic (дасяжныя квіткі на лістапад) ды іншых авіякампаній.
Ці значыць гэта, што ў сярэдзіне восені адновіцца прамое авіяспалучэнне паміж Мінскам і еўрапейскімі гарадамі? Не.
На пачатку чэрвеня Агенцтва авіяцыйнай бяспекі Еўрасаюза апублікавала рэкамендацыю пазбягаць паветранай прасторы Беларусі "для зніжэння патэнцыйнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў". Дакумент можа быць перагледжаны, але ўлічваючы дынаміку стасункаў Беларусі і краінаў Захаду,гэта наўрад ці адбудзецца бліжэйшым часам.
Аднак ніхто не забараняе авіякампаніям прадаваць квіткі і быць гатовымі выканаць рэйсы. Як ніхто не забараняе аптымістам і набываць гэтыя квіткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.