Захопнікі паліцэйскага будынку ў Ерэване здаліся ўладам

Захопнікі паліцэйскага будынку ў Ерэване здаліся ўладам

Прыхільнікі апазіцыйнай арганізацыі "Устаноўчы парламент", якія 17 ліпеня захапілі паліцэйскі будынак у Ерэване, у ноч на 1 жніўня здаліся ўладам, паведамляе kavkaz-uzel.eu.

Яны заявілі, што здаліся, каб пазбегнуць кровапраліцця. Усіх іх затрымалі, трох чалавек давялося шпіталізаваць.

Пры затрыманні адзін з захопнікаў будынку, Варужан Авецісян, заявіў, што армянскі народ павінен працягнуць барацьбу, каб не дапусціць ператварэння Арменіі ў губерню.

"Мы сваю місію на гэтым этапе завяршылі. І, у сваю чаргу, будзем змагацца з турмы ў якасці ваеннапалонных", — заявіў апазіцыянер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі