Захворвальнасць COVID-19 у Беларусі прыкметна вырасла з сярэдзіны жніўня

Дактарам у перыяд пандэміі даводзіцца цяжэй, чым звычайна / Фота tut.by​
Дактарам у перыяд пандэміі даводзіцца цяжэй, чым звычайна / Фота tut.by​

Эпідэміёлагі адзначаюць рост захворванняў на каранавірус. Трывогу ўжо б'юць у Лідскім раёне: за мінулы тыдзень зафіксавалі 95 выпадкаў. Большасць інфікаваных — ад 40 да 70 гадоў.

"З сярэдзіны жніўня ў Лідскім раёне, як і па ўсёй нашай рэспубліцы, рэгіструецца рост захворванняў на COVID-19. Адзначаецца павелічэнне росту хворых прыкладна на 50%", — расказала ў эфіры "ЛідаТБ" загадчыца аддзела эпідэміялогіі Лідскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Сушчэўская.

У мясцовай цэнтральнай бальніцы ўжо рыхтуюцца да новай "хвалі" і паступова перапрафілююць аддзяленні для прыёму пацыентаў з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі