Замест Лявона Вольскага 25 сакавіка на канцэрце ў Мінску выступіць яго дачка
Замест Лявона Вольскага 25 сакавіка на святочным канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску выступіць яго дачка Адэля Вольская, інфармуе Радыё Свабода. Яна выканае хіты бацькі, які на Дзень Волі выступае на канцэрце ў Беластоку і не зможа прысутнічаць у беларускай сталіцы. Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў Мінску праз тэлемост і прэзентуе новую песню.
Адэля піша музыку і тэксты, мае альбом уласных песень (“Усё атрымаецца”).