Заторы на вуліцах Мінска падчас чарговай рэпетыцыі параду. Фотарэпартаж
Увечары 28 чэрвеня ў Мінску зноў з’явілася калона вайсковай і грамадзянскай тэхнікі, якая рухалася на генеральную рэпетыцыю вайсковага параду. Нягледзячы на тое, што сама трэніроўка пачалася каля стэлы “Мінск — горад-герой” а 22-й гадзіне, калона з Уручча выйшла ў 18.00. Традыцыйны маршрут праз плошчу Бангалор быў зменены, на гэты раз тэхніка ехала на прапект Машэрава проста з праспекта Незалежнасці. Можна меркаваць, што Мінабароны ўлічыла нядаўні інцыдэнт з танкам, які пратараніў слуп каля станцыі метро “Маскоўская”, бо на гэты раз танкі ехалі па вуліцах на невысокай хуткасці. З рэпрадуктараў перыядычна гучала, каб пешаходы не падыходзілі блізка да праезнай часткі.
Рух калоны расцягнуўся на больш чым дзве гадзіны і прыблізна на такі ж час спыніў рух у цэнтры сталіцы. Некаторыя маршруты грамадскага транспарту былі адменены, іншыя пусцілі ў аб’езд. Большая частка аўтобусаў і тралейбусаў стаяла ў заторах разам з аўтамабілямі. ДАІ калону перыядычна спыняла, каб прапусціць машыны і грамадскі транспарт.
Пра тое, што ўчора ўвечары адбывалася ў Мінску, глядзіце ў фотарэпартажы Еўрарадыё.