Затрымалі групу футбольных фанатаў, якія будавалі барыкаду ў жніўні 2020-га
МУС Беларусі паведамляе пра затрыманне чарговай групы футбольных фанатаў. На гэты раз супрацоўнікі ГУБАЗіК схапілі 5 чалавек, якія ў жніўні 2020-га будавалі барыкаду ў Мінску. Ім ад 18 да 34 гадоў, яны — жыхары сталіцы. Чатыры хлопцы і дзяўчына праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе, распачатай "па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Таксама міліцыя сцвярджае, што ўвечары 9 жніўня фанаты кідалі камяні ў сілавікоў. Усе яны раней прыцягваліся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку і за ўдзел у пратэстах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.