Затрымалі хлопца, які кінуў петарду пад ногі міліцыянерам
Затрыманы за кінутую петарду
Затрымалі хлопца, які кінуў петарду пад ногі міліцыянерам. Яго паставілі на калені і прымусілі прасіць прабачэння. Відэа з'явілася ў тг-канале прапагандыста Рыгора Азаронка.
Затрыманы называе сваё імя і прозвішча: Данііл Драздовіч. Яму 21 год. Разам з ім байцы САХР затрымалі яшчэ дваіх хлопцаў. Затрыманне адбылося на аўтазапраўцы. Драздовіч кажа, што пасля таго, як кінуў петарду, ён з'ехаў. Верагодна быў на аўтамабілі, па ім яго і маглі знайсці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.