Затрымалі меркаванага тэрарыста з брусельскага аэрапорта
Меркаваны трэці ўдзельнік тэракта ў Бруселі Наджым Лаашрауі, які ўцёк з аэрапорта адразу пасля выбухаў, затрыманы бельгійскай паліцыя. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Мужчыну знялі ў аэрапорце камерай знешняга назірання, калі ён ішоў з вазком побач з двума смяротнікамі. Пазней іх ідэнтыфікавалі як братоў Халіда і Брахіма Бакрауі.
Лашрауі ўжо быў абвешчаны ў вышук па справе аб лістападаўскіх тэрактах у Парыжы. У панядзелак пракуроры паведамілі, што яго ДНК знайшлі ў дамах, якія непасрэдна выкарыстоўвалі пры падрыхтоўцы атак у Парыжы.
Двайны выбух адбыўся ў аэрапорце Бруселя ў аўторак раніцай. Яго ахвярамі сталі 34 чалавекі, каля 250 атрымалі раненні. Яшчэ праз гадзіну бомба ўзарвалася ў метро “Маальбэк” у цэнтры бельгійскай сталіцы.
Адказнасць за гэтыя атакі ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.