Затрымалі старэйшую навуковую супрацоўніцу Інстытута гісторыі НАН

Зарына Канапацкая

Зарына Канапацкая / facebook.com/zorina.kanapacka/

Затрымалі старэйшую навуковую супрацоўніцу Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Відэа з ёй з'явілася ў тг-канале сілавікоў. Як піша "Зеркало", гэта Зарына Канапацкая.

На відэа сілавікоў яна кажа, што была падпісаная на "экстрэмісцкія" тг-каналы і "знаёмілася з іх зместам". На відэа Канапацкая таксама згадвае падпіску на чат-бот плана "Перамога", свае здымкі на фоне вулічных акцый 2020-га.

Зарына Канапацкая гаворыць, што "займалася выключна сваёй навуковай дзейнасцю і скончыла дактарантуру і рыхтавала ўжо да абароны манаграфію, матэрыялы па тэматыцы аб беларускіх татарах". Цяпер жа яна лічыць, што яе чакае звальненне.

Зарына Канапацкая — аўтарка больш за 100 навуковых прац, вучэбных праграм. Яна скончыла на выдатна гістфак БДПУ (2000), абараніла кандыдацкую дысертацыю (2005) на тэму "Татары ў Беларусі і іх культура".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі