Затрымалі старэйшыну баптысцкай царквы “Новая Зямля” і яго жонку

Андрэй і Вера Мамойкі / t.me/christianvision/
Андрэй і Вера Мамойкі / t.me/christianvision/

Затрымалі старэйшыну баптысцкай царквы “Новая Зямля” Андрэя Мамойку і яго жонку Веру, піша @christianvision. Мяркуецца, што прычынай для іх пераследу маглі стаць здымкі з масавых пратэстаў 2020 года. На абодвух распачалі крымінальную справу па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Цяпер Мамойкі знаходзяцца на Акрэсціна. Відаць, неўзабаве іх перавядуць у СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску.

Адзначаецца, што Андрэй і Вера Мамойка — музыкі, удзельнічалі ў запісе некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі. Мамойка працаваў распрацоўшчыкам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі