ТГ-адміна ўзялі за "лацінку і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы"
Мем з тг-канала "Па-беларуску" / t.me/pabielarusku
ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-канала "Па-беларуску", паведамляюць праваабаронцы.
У праўладным тг-канале з'явілася відэа з затрыманым. Ён кажа, быццам удзельнічаў "у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не меней за пяць разоў".
Хлопец працуе праграмістам у ААТ "Люксофт". Сілавікі прымусілі яго назваць заробак.
Дома ў затрыманага знайшлі нацыянальны сцяг, герб "Пагоня" ды іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Асобную ўвагу сілавікі звярнулі на наяўнасць карты паляка — яе паказалі ў відэа.
Тг-канал "Па-беларуску" публікуе жарты і мемы па-беларуску. Сілавікі заяўляюць, што на канале прасоўваліся "лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.