Затрыманага за шарыкі і сцяг над Масквой беларуса арыштавалі на 15 сутак

Сцяг над Масквой / t.me/legionoffreedom/
Сцяг над Масквой / t.me/legionoffreedom/

Затрыманага за бела-сінія шарыкі над Масквой грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Галаўлёва арыштавалі на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве". Мужчына нібыта прызнаў сваю віну ў тым, што "каля пад'езда лаяўся нецэнзурнай лаянкай, быў нецвярозы", паведамляе ovd.news.

Бела-сінія шарыкі з бела-сіне-белым сцягам ("сцяг свабоднай Расіі" які выкарыстоўвае легіён "Свабода Расіі", які ваюе на баку Украіну) былі запушчаны ў Маскве 22 траўня. За гэта ў той жа дзень затрымалі мужа і жонку Дзмітрыя і Юлію Галаўлёвых. Іх высачылі па відэазапісах.

34-гадовага Галаўлёва судзілі 23 траўня. Дзе знаходзіцца яго жонка, дагэтуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі