Затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч

Затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч

16 ліпеня ў мінскі офіс Радыё Свабода ўварваліся сілавікі. Паведамляецца, што былі выламаныя ўваходныя дзверы.

Таксама ў пятніцу быў затрыманы журналіст Алег Груздзіловіч. Летась у яго забралі акрэдытацыю Радыё Свабода, ён правёў 15 сутак за кратамі. "Алега забралі ў кайданах,цытуе словы яго жонкі Мар'яны @radiosvaboda. — Было 9 чалавек. Забралі ўсю тэхніку".

Раней стала вядома, што сілавікі прыходзілі дахаты да журналіста Валянціна Жданко, дзе правялі ператрус.

Затрымалі журналістку Інэсу Студзінскую, у яе кватэры прайшоў ператрус. Летась ў Студзінскай забралі акрэдытацыю карэспандэнта Радыё Свабода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі