Затрыманых у Ганцавічах журналістаў павезлі судзіць у Баранавічы

Затрыманых у Ганцавічах журналістаў павезлі судзіць у Баранавічы

Затрыманых у Ганцавічах журналістаў павезлі судзіць у Баранавічы, паведамляе прэс-служба БАЖ. Аляксандр Пазняк і Сяргей Багроў з "Ганцавіцкага часу" ў суботу вялі стрым з "ланцуга салідарнасці". Іх жорстка затрымалі і збілі, а пасля абвінавацілі ў "непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі". Беларуская асацыяцыя журналістаў заяўляе, што гэтыя абвінавачаані незаконныя, а міліцыя не мела права затрымліваць журналістаў, якія выконвалі сваю працу.

У панядзелак у Ганцавічы прыехаў намеснік БАЖ Алег Агееў. Яму і адвакатам Таццяне Лішанковай і Вераніцы Якаўлевай паведамілі, што журналістаў павезлі судзіць у... Баранавічы, за амаль 80 кіламетраў. Адвакаты паехалі туды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі