Зборная Беларусі па футболе трапіла ў лік 38 лепшых каманд свету
Наша каманда зноў палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА і ўзнялася на рэкорднае 38-е месца.
Яшчэ ў ліпені Беларусь была на 40 пазіцый ніжэй, але даволі ўдалы выступ
у адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы станоўча адбіўся і на рэйтынгу.
За апошнія месяцы Беларусь чатыры разы абнаўляла свой рэкорд.
Сярод
сапернікаў па адборачнай групе лепшае месца ў Францыі, якая займае 18-ы
радок. Зборная Босніі і Герцагавіны – 44-я, Румынія – 56-я.
Узначальваюць рэйтынг па-ранейшаму чэмпіёны свету і Еўропы – іспанцы. На
другім месцы – Галандыя, на трэцім – Германія, якая пасунула Бразілію
на 4-е месца.