Зборная Беларусі па футболу прайграла валійцам з лікам 2:3

Казань / Ілюстрацыйны фотаздымак
Казань / Ілюстрацыйны фотаздымак

Футбалісты зборнай Беларусі правялі сёння ў Казані (Расія) пяты матч кваліфікацыйнай групы Е на ЧС-2022 — іх супернікам была зборная Уэльса. Па выніках матчу беларусы саступілі валійцам з лікам 2:3.

Лік адкрыла каманда Уэльса на 5-й хвіліне матчу — гол быў забіты ў выніку пенальці. Затым беларусы зраўнялі лік, на 29-й хвіліне, і таксама з пенальці. Яшчэ праз хвіліну зборная Беларусі вырвалася наперад (2:1), аднак каманда Уэльса зраўняла лік на 69-й хвіліне па выніках пенальці і затым забіла вырашальны гол (90-я хвіліна) — фінальны лік стаў 2:3 на карысць валійцаў.

Сустрэчу судзіла брыгада арбітраў з Грузіі, якую ўзначаліў Георгій Круашвілі.

На гэтым тыдні зборная Беларусі саступіла ў Астраве зборнай Чэхіі (0:1), а напачатку турніру выйграла на сваім полі ў эстонцаў (4:2) і прайграла на выездзе Бельгіі (0:8).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі