Зборная Беларусі па гандболе саступіла харватам — 23:25

Зборная Беларусі па гандболе саступіла харватам — 23:25

Зборная Беларусі па гандболе саступіла харватам — 23:25 (12:15). У чацвер каманда Юрыя Шаўцова правяла стартавы матч асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Харватыі. Беларусы добра гулялі і саступілі ў самай канцоўцы сустрэчы ў драматычнай барацьбе. За дзве з паловай хвіліны да фінальнага свістка наша каманда адыграла тры мячы і зраўняла лік — 23:23. Аднак больш вопытныя харваты пры падтрымцы трыбун вырвалі перамогу.

У іншым паядынку нашай групы Нарвегія выйграла ў Сербіі — 32:27. Лідыруюць Нарвегія, Швецыя, Харватыя і Францыя, у якіх па 4 ачкі (у шведаў і французаў матч у запасе), Беларусь і Сербія ачкоў не маюць. 22 студзеня беларусы згуляюць са шведамі, а 24-га — з сербамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі