Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету з цяжкай перамогі

Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету з цяжкай перамогі

Зборная Беларусі па хакеі стартавала на чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне з перамогі. Матч з літоўцамі ў Нур-Султане нечакана стаў для дружыны Андрэя Сідарэнкі сур'ёзным выпрабаваннем — 4:3 (3:2, 0:0, 1:1). Дзве памылкі беларускіх хакеістаў і на 9-й хвіліне лік быў 2:0 на карысць літоўцаў (адну з шайбаў яны закінулі ў меншасці). Але яшчэ ў першым перыядзе зборная Беларусі выправіла сітуацыю, вызначыліся Станіслаў Лапачук (9-я хвіліна), Сяргей Маляўка (16-я) і Джэф Плат (17-я). Мікіта Феакцістаў на 43-й робіць лік камфортным. Аднак на 53-й літоўцы скарацілі разрыў у ліку, і канцоўка атрымалася нервовай. Тэкставы онлайн гл. тут.

30 красавіка беларусы гуляюць з венграмі, пачатак у 16:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі