Зборная Беларусі па хакеі стартуе на чэмпіянаце свету матчам з літоўцамі
29 красавіка нацыянальная зборная Беларусі па хакеі стартуе на чэмпіянаце свету ў дывізіёне I групе А матчам з камандай Літвы. Паядынак пройдзе ў Нур-Султане, ён пачнецца а 13-й гадзіне паводле беларускага часу. Склад беларускай зборнай наступны:
Брамнікі: Дзмітрый Мільчакоў (1986 год нараджэння, "Плзень", Чэхія), Аляксандр Асіпкоў (1997, "Юнацтва");
Абаронцы: Данііл Бокун (1996, "Дынама" Мінск / "Шахцёр"), Нік Бэйлен ("Трактар", КХЛ), Алег Явенка (1991), Яўген Лісавец (1994), Крысціян Хенкель (1995, усе — "Дынама" Мінск, КХЛ), Ілля Салаўёў (2000, Беларусь U20), Мікіта Усціненка (1995, "Шахцёр");
Нападаючыя: Арцём Волкаў (1985), капітан зборнай Аляксандр Кітараў (1987), Яўген Кавыршын (1986) (усе — "Дынама" Мінск, КХЛ), Арцём Дзямкоў (1989, "Шахцёр"), Арцём Кіслы (1989), Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка (абодва — 1990 года нараджэння) (усе — "Нёман"), Станіслаў Лапачук (1992, "Юнацтва"), Джэф Плат (1985, "Ёкерыт", КХЛ), Максім Сушко ("Оўэн-Саўнд", OHL), Мікіта Феактыстаў (1990, "Адмірал", КХЛ), Ягор Шаранговіч (1998, "Бінхэмптон", АХЛ).
30 красавіка зборная Беларусі сустрэнецца з Венгрыяй (16:30), 2 траўня — са Славеніяй (13:00), 4 траўня — з Казахстанам (14:30), 5 траўня — з Паўднёвай Карэяй (13:00). На чэмпіянаце будуць разыграныя дзве пуцёўкі ў эліту.