Землятрус на мяжы Украіны з Расіяй у раёне Марыупаля — магутнасць 4,6 бала

Землятрус на мяжы Украіны з Расіяй у раёне Марыупаля — магутнасць 4,6 бала

Землятрус на мяжы Украіны з Расіяй адбыўся ў першай палове дня 7 жніўня. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, падземныя штуршкі адчулі жыхары ўсіх раёнаў Марыупаля, а таксама Мялекіна і Пакроўска (Чырвонаармейска), Бярдзянска.

Пра здарэнне сведчаць таксама карыстальнікі сацыяльных сетак Фэйсбук і ВКонтакте. Людзі пішуць, што 9-павярховыя дамы “хадзілі ходарам”. Падземныя штуршкі адчуваліся нават у Данецку.

Інфармацыю пра інцыдэнт пацвярджае сайт emsc-csem.org, які рэгіструе сейсмічныя з’явы па ўсёй планеце. Па дадзеных рэсурса, штуршок магнітудай 4,6 балаў зафіксаваны на мяжы Украіны і Расіі, у 78 кіламетрах ад Данецка. Гэта адбылося ў 11.15 паводле мясцовага часу на глыбіні 10 кіламетраў.

Інфармацыі пра магчымыя разбурэнні і пацярпелых на дадзены момант няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі