Жаночую індывідуальную гонку па біятлоне перанеслі з-за ўрагану
Жаночую індывідуальную гонку па біятлоне арганізатары Гульняў-2018 вырашылі перанесці з серады на чацвер. Прычынай такога рашэння стаў ураганны вецер, піша tut.by. Разгул стыхіі зрабіў правядзенне спаборніцтваў папросту небяспечным.
Гонка адбудзецца 15 лютага, у 11.15. За Беларусь выступяць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. Амерыканскія спецыялісты лічаць Домрачаву і Скардзіну фаварыткамі гэтых спаборніцтваў.