Жонка Мікалая Статкевіча расказала, што з ім

Жонка Мікалая Статкевіча расказала, што з ім

Днём 24 сакавіка на старонцы Мікалая Статкевіча "Вконтакте", а таксама праз Вайбер пачалі распаўсюджвацца заявы аб адмене шэсця на Дзень Волі і пераносе яго на 26 красавіка. Каментарыі ў самога палітыка і яго жонкі Марыны Адамовіч атрымаць не ўдалося праз адключаныя мабільныя тэлефоны. Пазней на старонцы Адамовіч у Фэйсбуку з'явілася паведамленне з тлумачэннямі сітуацыі:

"Шаноўныя сябры! У нас адключаная стацыянарная тэлефонная сувязь, мабільная (аператар velcom), не працуе wi-fi. Карыстаюся мабільнай кропкай доступу, пакуль ёсць магчымасць. Мяркую, што гэта не выпадкова, каб надаўжэй не было магчымасці пацвердзіць ці абвергнуць інфу, якая распаўсюджваецца. Я не маю сувязі з Мікалаем, але на 100% разумею, што ён не стаў бы выходзіць у сацыяльныя сеткі, калі хоча дайсці да месца, па-першае; па-другое, стыль звароту ― не Мікалаеў, хай лінгвісты глянуць; па-трэцяе, прылада, да якой дастасаваны Мікалаеў Вайбер, цяпер дакладна не з ім; па-чацвёртае, ён не аднаасобна прымаў рашэнні пра Марш і аднаасобна не стаў бы яго адмяняць; па-пятае, калі ўжо ўявіць, што ён карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, то, напэўна, найперш звязаўся б з тымі, хто распаўсюдзіў інфармацыю, якая не выклікала б ні ў каго сумненняў. Неяк так... Абяцаю, што знайду спосаб паведаміць, калі нешта будзе мне дакладна вядома. Спадзяюся, з ім ўсё добра. То, да сустрэчы!" ― напісала Адамовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі