Жураўкоў: Мясцовыя органы кіравання перакладаюць свае задачы на настаўнікаў

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў адказаў на пытанні газеты "СБ. Беларусь сегодня". Паводле яго слоў, ён хацеў бы стварыць сістэму бесперапыннай адукацыі, у якой ўзаемазвязаны школа, ПТВ, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і ВНУ, "каб выконваўся прынцып "адукацыя праз усё жыццё".

У Жураўкова пацікавіліся яго меркаваннем пра сувязь школы і міністэрства, бо пакуль распараджэнне з Мінадукацыі ідзе па ланцужку, яно "абрастае вялізнай колькасцю даручэнняў".

"Мы плануем грунтоўна папрацаваць з мясцовымі органамі ў гэтым накірунку, — кажа Міхаіл Жураўкоў. — Міністэрства адукацыі праводзіла маніторынг па школах, і аказалася, што з усіх распараджэнняў і даручэнняў менш за адну траціну зыходзіць ад нас. Астатняе — ад мясцовых органаў кіравання. Атрымліваецца, тыя перакладаюць свае задачы на настаўнікаў. І гэта няправільна".

Нагадаем, новы міністр адукацыі быў прызначаны ў снежні 2014-га. Міхаіл Жураўкоў змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Маскевіча.

Пры Маскевічы — звальненні выкладчыкаў у Гродне і змены “прахадных балаў”

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі