Журналіст Ігар Ільяш затрыманы ў сувязі з крымінальнымі справамі

Журналіст Ігар Ільяш затрыманы ў сувязі з крымінальнымі справамі

Журналіст Ігар Ільяш затрыманы ў сувязі з крымінальнымі справамі, паведамляе "Белсат". Артыкулы — "Масавыя беспарадкі" і "Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго статус пакуль невядомы. Ільяша вазілі ў Следчы камітэт.

Сілавікі прыйшлі да журналіста раніцай 16 ліпеня. Ігар Ільяш — муж журналісткі Кацярыны Андрэевай, якую асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за стрым з Плошчы Перамен з акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Ён таксама суаўтар кнігі "Беларускі Данбас", якую улады нашай краіны прызналі "экстрэмісцкай".

Журналіст Ігар Ільяш затрыманы ў сувязі з крымінальнымі справамі
Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш / З архіву Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі