Журналіст Яўген Меркіс асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Яўген Меркіс / sb.by
Яўген Меркіс / sb.by

Гомельскі журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "прапагандзе экстрэмісцкай дзейнасці" і "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Адкрытым зрабілі толькі агалошванне прысуду. Справу разглядаў Гомельскі абласны суд (суддзя — Аляксей Хлышчанкоў). Меркіс трымаўся бадзёра, вонкава выглядаў няблага: сваю інтэлігентную бародку ён пагаліў, хутчэй за ўсё на патрабаванне адміністрацыі СІЗА, піша @bajby.

Меркіса затрымалі ў верасні 2022-га. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Журналіст вёў стрымы з мітынгаў так званых "дармаедаў”, асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, штрафавала і адпраўляла на суткі (агулам ён правёў за кратамі 50 сутак адміністрацыйнага арышту). Яўген Меркіс таксама займаўся краязнаўчай дзейнасцю. 

Журналіст Яўген Меркіс асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі