Журналіста-палітвязня Івашына паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму
Дзяніс Івашын / spring96.org
Журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму ды іншых дэструктыўных дзеянняў", пішуць праваабаронцы "Вясны".
На такі ўлік журналіста паставіла адміністрацыя гродзенскай турмы яшчэ ўвесну 2021, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. На прафілактычны ўлік ставяць амаль усіх "палітычных асуджаных".
Нагадаем, Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суд над журналістам быў закрытым.
Івашына ўзялі пад варту пасля таго, як ён апублікаваў журналісцкае расследаванне пра былых "беркутаўцаў": пасля ўкраінскага Майдана-2014 многія з іх апынуліся ў сілавых структурах Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.