Журналіста з Баранавічаў абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці"

Юрый Ганцарэвіч / Фота з сацсетак
Юрый Ганцарэвіч / Фота з сацсетак

Журналісту баранавіцкага рэсурсу Intex-Press Юрыю Ганцарэвічу прад'явілі абвінавачанне. Пра гэта паведамляе БАЖ. Журналіста абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 УК РБ).

Ганцарэвіча затрымалі каля двух тыдняў таму. Тыдзень таму ў праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа", дзе журналіст сярод іншага расказаў пра фота, якое зрабіў на мясцовым вайсковым аэрадроме. Гэты здымак ён адправіў у рэдакцыю медыя, якое ў Беларусі абвясцілі "экстрэмісцкім фарміраваннем".

На цяперашні момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 25 прадстаўнікоў медыя, нагадваюць у аб'яднанні незалежных журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі