Журналіста, затрыманага за здымкі расійскіх самалётаў, прызналі палітвязнем
Праваабаронцы прызналі палітычным вязнем журналіста выдання Intex-press Юрыя Ганцарэвіча.
Юрый — жыхар Баранавічаў. 27 красавіка яго затрымалі за тое, што нібыта фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў СМІ, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.
Сам ён распавядаў, што зрабіў фота мясцовага вайсковага аэрадрома. Мяркуецца, што на ім тады знаходзіліся расійскія самалёты.
6 траўня Ганцарэвічу выставілі абвінавачанне па ч. 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.