Журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч правяла ноч у ізалятары на Акрэсціна

Журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч правяла ноч у ізалятары на Акрэсціна

Журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч правяла ноч у мінскім ізалятары ў завулку Акрэсціна. Чакаецца, што 15 траўня яе будуць судзіць.

Напярэдадні Любоў Каспяровіч была затрыманая побач з Домам правасуддзя, дзе пачаўся разгляд "Справы студэнтаў". Журналістка збірала там матэрыял для публікацыі. 

Ля Дома правасуддзя сабралася блізу 200 чалавек — сваякі і знаёмыя абвінавачаных. У судовую залу змаглі патрапіць далёка не ўсе — частка засталася чакаць перад уваходам. У пэўны момант да іх выйшлі два міліцыянты, адзін з іх у мегафон заклікаў усіх разыйсціся.

Калі людзі адыйшлі ад будынку суда, з'явіліся АМАПаўцы на характэрных мікрааўтобусах. Пачаліся затрыманні. Верагодна, недзе ў гэты момант была затрыманая і Любоў Каспяровіч. 

АМАП прыкладна да 11:30 працягваў патруляванне ваколіцаў Дома правасуддзя, высочваючы групы маладых людзей. Пазней прэс-служба мінскай міліцыі паведаміла, што ўсяго былі затрыманыя 14 чалавек.

Адвакат Каспяровіч некалькі гадзінаў спрабаваў патрапіць да яе. Але ў юрыдычнай дапамозе затрыманай журналістцы было адмоўлена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі