Жыхар Гомеля шосты дзень трымае галадоўку ў ізалятары
Жыхар Гомеля Ігар Краўчанка шосты дзень трымае галадоўку ў ізалятары ў Буда-Кашалёва. Ён не згодны з несправядлівым, на ягоную думку, затрыманнем і арыштам на 15 сутак.
Пра галадоўку са спасылкай на гамяльчанку, якая таксама адбывае 15-дзённы арышт у буда-кашалёўскім ізалятары і даслала паштоўку сябрам, піша радыё "Свабода". Факт галадоўкі пацвердзіў і жыхар Буда-Кашалёва, які днямі выйшаў з-пад арышту.
У РАУС Буда-Кашалёва журналістам сказалі, што Краўчанка адмаўляецца ад ежы, але "гэта ягонае права".
Ігара Краўчанку затрымалі на выходных мінулых выходных у Бабруйску, дзе ён быў у сваякоў. Пры канцы мінулага тыдня ў Бабруйску праходзілі масавыя арышты і ператрусы.
У панядзелак, 25 студзеня Краўчанку суд Савецкага раёна Гомля арыштаваў Краўчанку на 15 сутак. Ніхто з ахвотных не змог трапіць на працэс. У канцылярыі постфактум сказалі, што яго асудзілі паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Але якой, дзе і калі — не паведамілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.