Жыхар Кобрына прапанаваў упрыгожыць "вышыванкай" машыны міліцыі (фота)
Жыхар Кобрына прапанаваў упрыгожыць "вышыванкай" аўтамабілі міліцыі, таксі, хуткай дапамогі. 28-гадовы маркетолаг Раман Дубінка прыдумаў новы дызайн афармлення кузавоў машын аператыўнага прызначэння і таксі ў беларускім нацыянальным стылі, інфармуе партал tut.by
Дубінка кажа, што ў "сур'ёзных дзяржаўных ведамстваў" машыны павінны быць прывабнымі, іх можна аформіць "строга, сучасна і прыгожа". Як той жа самалёт "Белавіі". Дызайн ён стварыў за 4-5 гадзін. Службам і ведамствам яго кобрынец яшчэ не прапаноўваў.
Фота з сацсетак.