Жыхарка Гродна нарадзіла двайнятаў у першыя секунды новага году
Усяго ж у горадзе і ў вобласці ў навагоднюю ноч з’явілася на свет 13 дзяцей.
Гарадзенка Аксана Канстанцінава стала мамай у 00.01. Сын і дачка нарадзіліся ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры. Апроч таго, у навагоднюю ноч у медыцынскай установе з’явіліся дзеці яшчэ ў дзевяці жанчын.
Усяго ў вобласці з 00.00 да 12.00 1 студзеня нарадзілася 13 дзяцей. Двое немаўлят з’явіліся на свет у Лідзе і ў Навагрудку, перадае БЕЛТА.