Жыхарка Паставаў зарабляла на прастытуцыі 12-гадовай дзяўчынкі

Жыхарка Паставаў зарабляла на прастытуцыі 12-гадовай дзяўчынкі

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць раней судзімай жыхаркі Паставаў. Жанчыну вінавацяць у выкарыстанні занятку прастытуцыяй і ўцягванні ў прастытуцыю дзяўчат.

Следства мяркуе, што з чэрвеня 2014 года па травень 2016-га 48-гадовая жанчына ўцягнула ў прастытуцыю сем дзяўчат. Прычым адна з іх была непаўналетняй.

Потым яна пазнаёмілася яшчэ з трыма дзяўчатамі, якія займаліся прастытуцыяй, сярод якіх была 12-гадовая дзяўчынка. Жанчына стала арганізоўваць іх сустрэчы з кліентамі. Частку заробленых прастытуцыяй грошай яна забірала сабе.

Паведамляецца, што жанчына разгарнула сваю дзейнасць у Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай абласцях. Там яна шукала дзяўчат для занятку прастытуцыяй і, як адзначае следства, "на ўласным прыкладзе дэманстравала магчымасць атрымання заробку за кароткі прамежак часу". Калі кандыдаткі адмаўляліся займацца прастытуцыяй, жанчына пагражала ім гвалтам і фізічнай расправай.

Следства сабрала доказы па 17 эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванай. Яе ўзялі пад варту.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі