Жыхар Баранавіцкага раёна адкапаў кулямёт і боепрыпасы

Кулямёт і боепрыпасы / brest.mvd.gov.by
Кулямёт і боепрыпасы / brest.mvd.gov.by

Жыхар Гарадзішча ў Баранавіцкім раёне на сваім участку падчас земляных працаў адкапаў кулямёт. Там жа былі і 13 магазінаў з боепрыпасамі. Мужчына выклікаў міліцыю. Міліцыянеры ўсё забралі і адправілі на балістычную экспертызу, піша brest.mvd.gov.by.

Праводзіцца праверка. Мяркуецца, што знаходка была ў зямлі з часоў Другой сусветнай вайны.

Паведамленні пра падобныя знаходкі зброі з'яўляюцца рэгулярна. Яны адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі