Жыхара Магілёва арыштавалі за аватарку "сябра" ў сацсетках

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота 

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота  / pixabay.com

На 15 сутак арыштавалі слесара з Магілёва за аватарку "сябра" ў  сацсетках. Аватарка з лагатыпам "Belsat TV" адлюстроўвалася ва ўкладцы “сябры”. Мясцовы райсуд палічыў, что меў месца "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

"Мужчына з дапамогай свайго акаўнта, у адкрытым доступе ва ўкладцы "сябры" размясціў візуальны матэрыял у выглядзе тэксту "Belsat", размешчаны на "аватарцы" карыстальніка электроннай анкеты сацыяльнай сеткі "Укантакце" пад назвай "Belsat TV", цытуюць пратакол праваабаронцы. 

На судзе мужчына распавёў, што ведаў пра ўключэнне "Белсата" ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але на момант, калі ён дадаваў акаўнт у сябры, "экстрэмісцкай" аватаркі яшчэ не было. Сваю віну ён не прызнаў.

Жыхара Магілёва арыштавалі за аватарку "сябра" ў  сацсетках
Аватарка, з-за якой судзілі мужчіну / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі