Жыхарка Гродна 15 гадоў сумнявалася, што сын зʼяўляецца яе біялагічным дзіцем
Генетычная экспертыза дала адказ на пытанне, якое не давала спакою / sudexpert.gov.by
Жыхарка Гродна 15 гадоў сумнявалася, што сын зʼяўляецца яе біялагічным дзіцем. У выніку яна звярнулася ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці. Як піша sudexpert.gov.by, жанчына расказала, што дзіця пасля нараджэння некалькі дзён знаходзілася асобна ад яе ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Калі яго прынеслі на першае кармленне, яна ўбачыла, што гэта не яе сын. Тады персанал знайшоў сапраўднае немаўля па прымацаваных бірках. Гэты непрыемны выпадак стаў прычынай для доўгіх перажыванняў і сумневаў.
Калі хлопчык падрос, ён стаў знешне мала падобны да бацькоў. Па словах жанчыны, суседзі ўвесь час акцэнтавалі на гэтым увагу. Яна часта думала: ці сапраўды гэта яе дзіця? Разам з мужам жанчына рашыліся на генетычную экспертызу. Высветлілася, што хлопчык сапраўды зʼяўляецца іх біялагічным дзіцем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.