Жыхароў Камянецкага раёна затрымалі за сарваныя чырвона-зялёныя сцягі

Следчыя зафіксавалі знікненне чырвона-зялёнага сцяга / sk.gov.by
Следчыя зафіксавалі знікненне чырвона-зялёнага сцяга / sk.gov.by

Двух жыхароў Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці затрымалі за сарваныя ў сярэдзіне траўня тры чырвона-зялёныя сцягі з будынкаў у аграгарадку Войская. Адзін з іх хлопцы падпалілі і выкінулі ў кантэйнер са смеццем. Міліцыянеры іх затрымалі. Затрыманым 18 і 19 гадоў. У аднаго з іх знайшлі два сцягі.

Следчы камітэт сцвярджае, што сцягі яны зрывалі ў стане алкагольнага ап'янення. Свой учынак "уцямна" не змаглі патлумачыць.

Маладыя людзі пад вартай. Ім выставілі абвінавачванне ў "здзеку над дзяржаўнымі сімваламі".

Падобныя здарэнні з чырвона-зялёнай сімволікай здараюцца ў розных рэгіёнах Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі