Змагара з аўтахламам на сайце 115.бел запісалі ў спамеры
Карыстальнік інтэрнэт-партала 115.бел нечакана для сябе трапіў у лік спамераў, пішуць "Мінск-навіны".
Увечары 11 красавіка мінчук даслаў на сайт 22 паведамленні пра аўтамабілі, кінутыя на гарадскіх тэрыторыях. Да кожнага з іх ён дамацоўваў фотаздымкі. У прыватнасці, ён паведаміў пра прыпаркаваныя машыны не на хаду на вуліцах Уральскай, Даўгабродскай, Мележа, Карбышава, Валгаградскай ды інш. Свае фотаздымкі мужчына суправаджаў каментарамі пра нездавальняючы стан аўтамабіляў. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што гэтыя машыны знаходзяцца па згаданых адрасах ужо даўно.
Але актыўнасць абярнулася супраць самога мінчук. Кантакт-цэнтр сайта 115.бел даслаў яму наступны каментар: "Ваш рахунак заблакаваны ў адпаведнасці з пунктам правілаў мадэрацыі 31. Калі зарэгістраваны карыстальнік ажыццяўляе дзеянні, якія могуць быць класіфікаваныя як дзеянні спам-робатаў: адпраўка на партал не менш за тры аднолькавыя запыты за 30 хвілін альбо не менш за 20 запытаў на працягу 24 гадзін".