Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць Купалле
4 ліпеня музыка запрашае ўсіх аматараў старажытнага свята на карагоды на свой хутар.
Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сваіх прыхільнікаў і аматараў беларускай культуры адзначыць разам свята Купалле да сябе на сядзібу “Вайцюшкі”, якая знаходзіцца ў Навагрудскім раёне. Па яго словах, чакаецца традыцыйнае свята з вогнішчам, танцамі і песнямі.
Увечары 4 ліпеня мае пачацца Купальскае шэсце да Нёмана, які працякае побач з хутарам музыкі: будуць пускаць колы і запальваць вогнішчы. Затым плануецца канцэрт і начныя танцы. Зоркамі фэста стане гурт “Старое сяло” пад кіраўніцтвам Васіля Грыня.