Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новы альбом у Мінску

11 чэрвеня Зміцер Вайцюшкевіч сустрэнецца з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY у Мінску, каб прэзентаваць свой новы альбом "Наша песня". Канцэртная прэзентацыя дыска адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выхадныя ў Вільні.

У пласцінку увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку, на вершы Багдановіча, Арсенневай, Русака і Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя "Жыве Беларусь", а таксама новыя версіі песень "Я нарадзіўся тут", "Магутны Божа", "Сцяг".

"Я выдатна разумею, што ў Вільню па розных прычынах змаглі прыехаць не ўсе. Канцэрт у Мінску правесці мы не можам, таму проста сустрэнемся і пагамонім", — кажа музыка.

Уваход на сустрэчу бясплатны, але толькі па папярэднім запісе. Пачатак — у чацвер, 11 чэрвеня а 19-й гадзіне. Заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай ў тэме "Вайцюшкевіч". У адказ на заяву вы атрымаеце ліст з пацверджаннем. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!

Паводле прэс-рэлізу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі