Змітра Дашкевіча пакінулі пад прэвентыўным наглядам

Нагляд над Дашкевічам усталяваны на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Зараз ён працягнуты на тры месяцы — да 28 траўня.



Сам сустаршыня "Маладога фронту" на судзе не прысутнічаў, бо быў заняты на працы. Рашэнне суда ён каментаваць адмовіўся, адзначае Радыё "Свабода".



Нагадаем, што Дашкевіча затрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. За кратамі ён правёў амаль тры гады і выйшаў на волю 28 жніўня 2013 года.



Пад прэвентыўным наглядам Дашкевіч павінен знаходзіцца на працягу паўгода пасля вызвалення. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі