Змітра Паліенку аштрафавалі на 1275 рублёў

Змітра Паліенку аштрафавалі на 1275 рублёў

Змітра Паліенку аштрафавалі на 1275 рублёў (на 50 базавых велічынь). Такое рашэнне ў чацвер прыняў суд Заводскага раёна Мінска. Актывіста анархісцкага руху, былога палітвязня судзілі за "выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". На сваёй старонцы ў Facebook Паліенка змяшчаў фота, на якім прысутнічаў надпіс з рэспубліканскага спісу эстрэмісцкіх матэрыялаў. Як піша Марына Касінерава, на судзе было агучана, што "запыт паступіў з КДБ".

Змітра Паліенку затрымалі ўвечары 29 студзеня. Ад таго часу ён знаходзіўся за кратамі ў чаканні суда. Не выключалася, што яго маглі судзіць і за  "непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі