Знайшлі абітурыента, які выклаў фота заданняў ЦТ па матэматыцы

Знайшлі абітурыента, які выклаў фота заданняў ЦТ па матэматыцы

Камітэт дзяржкантролю Беларусі ў панядзелак заявіў, што знайшлі абітурыента, які выклаў фота заданняў ЦТ па матэматыцы. Яго вынік анулююць.

21 чэрвеня пасля ЦТ па матэматыцы фота з яго заданнямі з'явілася ў адным з телеграм-каналаў (у ім абітурыенты абмяркоўваюць тэставанне). Як вядома, яго здаюць два дні. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў заявілі, што раней падчас ЦТ такіх выпадкаў не было. Спецыялісты супакойвалі, што заданні розныя, таму абітурыенты будуць у роўных умовах.

Высветлілася, што фота было зроблена ў Магілёве. Ануляванне выніку тлумачаць забаронай праносу на ЦТ і выкарыстання мабільнага тэлефона. Былі прынятыя нейкія меры і ў дачыненні арганізацыйнай камісіі па правядзенні тэставання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі