Знешні дзяржаўны доўг Беларусі сёлета зменшыўся амаль на 279 мільёнаў долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі сёлета зменшыўся амаль на 279 мільёнаў долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку 2018 года зменшыўся амаль на 279 мільёнаў долараў ці на 1,7%. На 1 сакавіка ён складаў $16,4 млрд, інфармуе Міністэрства фінансаў нашай краіны. Адзначаецца, што сёлета былі атрыманыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на амаль 743 млн долараў. $600 мільёнаў з гэтай сумы складаюць сродкі, атрыманыя ад продажу еўрааблігацый, 104,6 млн долараў — ад ураду Расіі, 14,1 млн долараў — ад банкаў КНР.

Для пагашэння знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені-лютым давялося выдаткаваць крыху больш за 1 мільярд долараў. 800 мільёнаў долараў з гэтай сумы — гэта еўрааблігацыі, 175,3 млн долараў — банкі КНР.

Таксама Мінфін адзначае, што дзяржаўны долг Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка склаў 41,4 млрд рублёў. З пачатку года ён зменшыўся на 791,5 мільёнаў рублёў ці на 1,9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі