Зноў праблемы: “Белавія” просіць пасажыраў перанесці вылет з Тбілісі
“Белавія” хоча перанесці вылет у аэрапорт ў амаль 230 кіламетрах ад Тбілісі / Еўрарадыё
Пасажыры “Белавія”, якія збіраліся ляцець з Грузіі ў Беларусь у канцы красавіка, атрымалі лісты с просьбай перанесці вылет з Тбілісі ў Кутаісі.
Авіякампанія паведамляе, што вымушаная замяніць самалёт на іншы — меншага памеру. Як даведалася Еўрарадыё, ляцець мусіў Boeing 737-800, але з 20 красавіка рэйсы паміж Мінскам і Тбілісі будзе выконваць Embraer E195.
"Белавія" бярэ на сябе трансфер з аэрапорта Тбілісі ў Кутаісі рэйсавым аўтобусам. З пасажыраў, якія пойдуць насустрач і пагодзяцца памяняць ці здаць квіткі, кампанія не будзе браць аплату за гэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.