Золатавалютныя рэзервы Беларусі за люты скараціліся на $370 мільёнаў
Нацбанк / Еўрарадыё
Па стане на 1 сакавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі зменшыліся да 7,77 мільярда долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
За люты золатавалютныя рэзервы скараціліся на 373,3 мільёна долараў, а ад пачатку года іх стала менш на 160 мільёнаў долараў.
Пад канец лютага Мінфін паведамляў пра пагашэнне выпускаў еўрааблігацый.
Па выніках 2023 года Нацбанк плануе захаваць ЗВР на ўзроўні не менш за 6 мільярдаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.