Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц знізіліся амаль на $100 млн
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў траўні знізіліся на $98,5 млн (гэта 1,4% ад агульнай сумы ЗВР). На 1 чэрвеня яны складалі 6 млрд 940 млн долараў ЗША, інфармуе прэс-служба Нацбанка. Адзначым, што ў красавіку 2018-га адзначаўся рост золатавалютных рэзерваў на 43,5 млн долараў.
У Нацбанку тлумачаць зніжэнне ЗВР планавым пагашэннем знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на $331 млн. Як вядома, у Асноўных накірунках грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год адзначаецца, што на 1 студзеня 2019-га ЗВР Беларусі мусяць складаць не менш за 6 мільярдаў долараў.
Фота: Fotolia