Зона адчужэння вачыма сталкераў — праз 33 гады пасля трагедыі

Зона адчужэння вачыма сталкераў — праз 33 гады пасля трагедыі

Неўзабаве пасля эвакуацыі ў Зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС з’явіліся марадзёры. Яны шукалі пакінутыя каштоўнасці, а пасля пераключыліся на збор металу. Ахоўнікі зоны і сталкеры называюць такіх марадзёраў “металюгамі” ці “металістамі”.

У пачатку 1990-х у Зоне з’явіліся сталкеры. Іх прыцягвалі сакрэты, пакінутыя катастрофай. Росквіт нелегальнага экстрым-турызму прыпаў на сярэдзіну 2000-х: у інтэрнэце з’явіліся закрытыя форумы з дэталёвымі картамі забруджвання, знойдзенымі ў адселеных вёсках дакументамі, каардынатамі пастоў аховы і сховішчаў, дзе можна знайсці ежу ды фільтры для вады.

Зона адчужэння вачыма сталкераў — праз 33 гады пасля трагедыі

Што адбываецца з Зонай зараз? Карэспандэнт Еўрарадыё Раман Пратасевіч двойчы пабываў на ўкраінскім баку Зоны адчужэння. Ён наведаў закінуты горад Прыпяць, патрапіў на недабудаваны пяты энергаблок АЭС і зблізку сфатаграфаваў сумнавядомы чацвёрты блок, пабачыў закінутыя постапакаліптычныя вёскі і прыроду, якая паступова адваёўвае тэрыторыю ў цывілізацыі.

Да 33-годдзя катастрофы на ЧАЭС Раман падрыхтаваў падборку фота з убачанага ў Чарнобыльскай зоне. Здымкі будуць з апісаннямі і фактамі — так што гартайце галерэю і чытайце:

 

Выбух на Чарнобыльскай АЭС адбыўся 33 гады таму, 26 красавіка 1986 года. Ён лічыцца найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

За больш як 30 гадоў частка радыектыўных часцінак распалася, а ўзровень радыяцыі на некаторых тэрыторыях не з’яўляецца шкодным для здароў’я. Але ёсць і выключэнні — можна сустрэць радыяцыйныя плямы з высокім узроўнем выпраменьвання.

Зона адчужэння вачыма сталкераў — праз 33 гады пасля трагедыі
У адной з гарадскіх школ

Адзіным абмежаваннем на шляху сталкераў з’яўляецца горад Чарнобыль, у які яны імкнуцца не заходзіць. Ён не адселены: там працуюць гасцініцы і мясцовы РУУС, які палюе на нелегалаў Зоны. Затое горад Прыпяць — горад-прывід — амаль цалкам адданы прыродзе, разбурэнню і сталкерам. Сапраўдны мёртвы горад...

Існуе і легальны турызм, які з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным. Украінскае агенцтва “ЧАРНОБЫЛЬ ТУР Інтэр Інфарм” з’явілася яшчэ ў 1995 годзе. Адной з яго задач была арганізацыя паездак у Зону адчужэння. З таго часу афіцыйны турызм набыў заўважныя маштабы. Толькі ў 2018 годзе па афіцыйных звестках было зарэгістравана 63 тысячы турыстаў, а туры арганізоўваюць дзясяткі кампаній.

Зона адчужэння вачыма сталкераў — праз 33 гады пасля трагедыі
Той самы 4 энергаблок ЧАЭС, які зараз схаваны пад канфайнментам. Фота зроблена з даху недабудаванага 5 энергаблока.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі