ЗША не прызнаюць вынікі выбараў у самаабвешчаных ДНР і ЛНР

Ён паведаміў, што занепакоены планамі правядзення так званых мясцовых выбараў на ўсходзе Украіны, перадае ВВС

Сваю трывогу з нагоды негатыўных наступстваў выбараў на самаабвешчаных тэрыторыях выказаў і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд у тэлефоннай размове з украінскім калегам Пятром Парашэнкам. 

Сам Парашэнка ў аўторак заявіў, што "псеўдавыбары" у самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспубліках, прызначаныя на 2 лістапада, ставяць пад пагрозу ўвесь мірны працэс у Данбасе. 

У той жа час міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю СМІ раней паведамляў, што Расія гатовая прызнаць вынікі выбараў на ўсходзе Украіны. 

Фота Кэры — medialeaks.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі