ЗША скінулі дэсант на выспу Гуам — дзве тысячы мёртвых мышэй
Усе яны прасякнутыя атрутай. Такім чынам амерыканцы спрабуюць знізіць папуляцыю змеяў, які пагражаюць мясцовай экасістэме.
Між іншым, з-за рэптылій на ціхаакіянскай выспе могуць знікнуць птушкі. Да таго ж, навукоўцы не выключаюць, што змеі распаўсюдзяцца і на іншыя выспы, у тым ліку, на Гавайскія. Таксама змеі выклікаюць тэхнічныя збоі ў працы электрападстанцыі амерыканскай авіябазы "Андэрсэн". Штогод на аднаўленчыя работы даводзіцца выдаткоўваць 4 мільёны долараў.
Да кожнай мышы-"дэсантніка" быў прывязаны невялікі парашут, каб атручаная жывёла зачапілася ім за галінкі дрэваў і засталася вісець там, дзе найчасцей палююць змеі. Як адзначае РІА "Новости", падобная "бамбардзіроўка" праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз і з'яўляецца самай масавай. Эколагі крытыкуюць такія метады змагання з рэптыліямі.
Фота — mapoftheworld.ru